Пра фестываль

Штогадовы Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова "Вершы на асфальце" запачаткаваны ў 2012 годзе ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і Беларускім ПЭН-цэнтрам. У розныя гады ўдзельнікамі фестывалю былі паэты з Беларусі, Германіі, Ісландыі, Казахстана, Літвы, Латвіі, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі. Сярод традыцыйных мерапрыемстваў фестывалю – паэтычны слэм, літаратурныя чытанні, дыскусіі, прэзентацыя кніг, кніжных серый, музычныя выступы і г.д. Сёлета партнёрамі фестывалю выступаюць: Шведскі саюз пісьменнікаў, партал TUT.BY, кампанія Prestigio, Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасада Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!", Польскі інстытут у Мінску, Інстытут імя Гётэ ў Мінску.

About the fest

The annual Michaś Stralcoŭ International Poetry Festival Poems on Pavement was launched in 2012 by The Union of Belarusian Writers and Belarusian PEN-centre. Poets from Belarus, Estonia, Germany, Iceland, Kazakhstan, Latvia, Lithuania, Norway, Poland, Russia, Slovakia, Ukraine, Sweden, Finland took part in the festival events that traditionally include a poetry slam, literary readings and discussions, book presentations, musical concerts etc. The partners of the festival are Swedish Writers’ Union, news portal TUT.BY, Prestigio, Embassy of the Republic of Lithuania in the Republic of Belarus, Embassy of the Republic of Latvia in the Republic of Belarus, civic cultural campaign "Budzma belarusami!" ("Let's Be Belarusians!"), Polish Institute in Minsk, Goethe-Institut Minsk.

2018

VII Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова

(16 - 17 лютага 2018)

16.02 Пятніца

Месца: Галерэя TUT.BY (Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, ст. метро "Міхалова")

18:00 - 19:00 Урачыстае адкрыццё фестывалю

Уручэнне прэміі імя Міхася Стральцова

Прэзентацыя кнігі Міхася Стральцова “Я зноўку тут” (укладальнік Віктар Шніп)

Уручэнне прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў”

19:00 - 19:30 Памяці Міхала Анемпадыстава. Спявае Кася Камоцкая

19:30-20:30 Вечар паэтаў-лаўрэатаў

Міхал Бараноўскі, Наста Кудасава, Уладзімір Някляеў, а таксама лаўрэаты прэміі імя Міхася Стральцова і прэміі “Залаты апостраф”

20:30 - 21:00 Рыгор Барадулін. «Псалмы». Спявае Міхаіл Рубін

21:30 - 22:30 Міжнародныя чытанні.

Уладзімір Арлоў (Беларусь), Лілія Газізава (Татарстан, Расія), Сяргій Жадан (Украіна), Вальжына Морт (ЗША-Беларусь), Стэйнар Упстад (Нарвегія), Андрэй Сцепанюк (Польшча), Сяргей Прылуцкі (Украіна-Беларусь), Атэна Фарухсад (Швецыя)

 

 

 

17.02 Субота

Месца: Кавярня-клуб “Грай” (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33)

12:00 - 13:30 Круглы стол “Прапушчаныя старонкі: паэзія 1920-х – пачатку 1930-х гг.”

Прэзентацыя зборнікаў Алеся Дудара і Юлія Таўбіна, а таксама кнігі “Бліскавіцы: анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду”. Сяргей Будкін, Аксана Данільчык, Віктар Жыбуль, Ганна Севярынец, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч

13:30 - 14:00 Канцэрт Алеся Дзянісава

14:00 - 16:00 Прэзентацыя новых кніг (серыі “Кнігарня пісьменніка”, “Пункт адліку”, “Бібліятэка “Дзеяслова” і іншыя выданні)

Валянціна Аксак, Віктар Жыбуль, Віктар Казько, Ганна Комар, Ігар Кулікоў, Алесь Ліпай, Кацярына Массэ, Уладзімір Някляеў, Сяргей Прылуцкі, Усевалад Сцебурака, Андрэй Сцепанюк

16:00 - 17:30 Перакладчыцкі батл. Прэзентацыя новых кніг з серыі “Паэты планеты”

Удзел бяруць Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Сяргій Жадан, Марына Казлоўская, Зміцер Колас, Ганна Комар, Ігар Крэбс, Ігар Кулікоў, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута

17:30 - 18:30 Прэзентацыя кнігі паэта-набеліста ТумасаТранстромера “Пад вольным небам”

 

18:30 - 23:00 "Ноч паэзіі і музыкі"

Сяргій Жадан (Украіна), Вальжына Морт (ЗША-Беларусь), Лілія Газізава (Татарстан, Расія), Стэйнар Упстад (Нарвегія), Атэна Фарухсад (Швецыя), Юля Фінькоўска (Украіна), Андрэй Сцепанюк (Польшча), Сяргей Прылуцкі (Украіна-Беларусь), Крысціна Бандурына, Васіль Барысюк, Альгерд Бахарэвіч, Дар’я Бялькевіч, Уладзімір Глазаў, Павел Дарохін, Таццяна і Дзмітрый Дзмітрыевы, Югася Каляда, Наста Кудасава, Алесь Ліпай, Марыя Мартысевіч, Галіна Сіўчанка, Дзмітрый Строцаў, Усевалад Сцебурака, Віка Трэнас, Юля Цімафеева (Беларусь).

 

Узнагароджанне фіналістаў конкурсу “Верш пра каханне” на прызы “Амерыканкі”

Музыка: Сяргей Башлыкевіч, Уладзь Лянкевіч

Партнёры