25-26 лютага ў Мінску прайшоў першы фестываль імя Міхася Стральцова "Вершы на асфальце". Удзел у фестывалі ўзялі больш за 55 літаратараў з розных краінаў – Беларусі, Расіі, Украіны, Славакіі, Швецыі і Фінляндыі. Асабліва запамінальным мерапрыемствам быў жаночы слэм, удзел у якім узялі каля 20 паэтак з Беларусі і замежжа.