Другі міжнародны паэтычны фестываль "Вершы на асфальце" памяці Міхася Стральцова праходзіў 14—16 лютага 2013 у канферэнц-залі Інстытута імя Гётэ ў Мінску.

Арганізатары фестывалю — Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, Інстытут імя Гётэ ў Мінску, а таксама Шведскі саюз пісьменнікаў. Сярод замежных удзельнікаў — паэты з Германіі, Расіі, Украіны, Швецыі, Эстоніі. У праграме — міжнародны паэтычны слэм, традыцыйныя паэтычныя чытанні, а таксама некалькі прэзентацый, у тым ліку кніжных серый «Кнігарня пісьменніка» і «Пункт адліку», узнагароджанне пераможцаў конкурсу імя Максіма Танка.