2016

V Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова

(11 - 14 лютага 2016)

11.02 Чацвер

Месца: Кнігарня “Логвінаў”(Ў бар) (пр-т Незалежнасці, 37а)

19.00 Фестывальны пралог

"Па шаўковым шляху ночы": творчы вечар Ёнатана Барга (Ізраіль). З удзелам Андрэя Хадановіча і Паўла Касцюкевіча.

12.02 Пятніца

Месца: Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага 57, ст. метро “Міхалова”)

17.30-19.30 Адкрыццё фестывалю

Ёнатан Барг (Ізраіль), Карліс Вердзіньш і Сямён Ханін (Латвія), Дайва Чапаўскайтэ (Літва), Хінемаана Бэйкер (Новая Зеландыя), Ала Мікалаенка і Алена Сцепаненка (Украіна), Раіса Баравікова, Вольга Гапеева, Адам Глобус, Галіна Дубянецкая, Барыс Пятровіч (Беларусь). Мадэратар Андрэй Хадановіч.

Прэзентацыя кнігі "Выбраных твораў" Міхася Стральцова, укладальнік Міхась Скобла.

19.30-20.00 Šuma

20.00-21.30 "Забойны аддзел": Богдан Задура (Польшча), Аляксандр Ірванец (Украіна), Уладзімір Арлоў і Андрэй Хадановіч (Беларусь).

Прэзентацыя кніг Богдана Задуры “Труны з Ікеі” і Андрэя Хадановіча “Цягнік Чыкага-Токіё”.

13.02 Субота

Месца: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

12.00-13.30 "Беларускі Калегіум" прадстаўляе: круглы стол “Сучасная літаратура: актуальнасць класікі”.

Богдан Задура (Польшча), Люба Якімчук (Украіна), Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Андрэй Хадановіч (Беларусь).

Мадэратарка Ірына Дубянецкая.

 

 

 

Месца: Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага 57, ст. метро “Міхалова”)

15.00-16.00 "Пяць сталіцаў паэзіі"

Яўген Бясчасны і Уладзімір Глазаў (Брэст), Алесь Замкоўскі (Віцебск), Крысціна Бандурына, Ларыса Раманава і Наста Шакунова (Гомель), Анатоль Брусевіч і Святлана Куль (Горадня), Дзмітрый Дзмітрыеў (Магілёў).

Мадэратар Андрэй Хадановіч

16.00-16.40 "Палеміка з аптымізмам. Сучасная славацкая паэзія":

прэзентацыя зборніка. Удзел бяруць Петэр Мілчак і Іван Штрпка (Славакія), а таксама перакладчыкі Павел Рааго і Святлана Рогач. Мадэратарка Святлана Богуш.

16.40-17.00 Музыка, "Nestary Band":

Юры Несцярэнка (вакал, гітара), Віктар Зайцаў (бас-гітара), Яўген Звераў (барабаны).

17.00-18.15 Прэзентацыя "Кнігарні пісьменніка", новага нумара і Бібліятэчкі часопіса "Дзеяслоў":

Валянціна Аксак, Леанід Галубовіч, Леанід Дранько-Майсюк, Людміла Рублеўская, Наталля Русецкая, Сяргей Украінка. Мадэратар Алесь Пашкевіч.

18.15-18.30 Музыка, праект "Мірнае мора":

Юры Несцярэнка (гітара, вакал), Ірына Снапкова (вакал), Віктар Зайцаў (басіст), Яўген Звераў (барабаны).

18.30-19.30 Паэзія народаў "ПрайдзіСвету": бенефіс перакладчыкаў.

Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Ганна Комар, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Маціеўская, Алег Мінкін, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.

Прэзентацыя кнігі "І боль, і прыгажосць…: Выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага".

19.30-20.00 "Абрыкосы Данбасу":

Люба Якімчук (паэзія) – Марк Токар (кантрабас).

20.00-21.30 "Вялікае Княства Паэзіі": міжнародны паэтычна-музычны джэм.

Сямён Ханін (Латвія), Мар’юс Бурокас і Дайва Чапаўскайтэ (Літва), Хінемаана Бэйкер (Новая Зеландыя), Богдан Задура (Польшча), Аляксандр Ірванец і Ала Мікалаенка (Украіна), Сесілія Хансан (Швецыя), Алеся Башарымава, Сабіна Брыло, Ігар Кулікоў, Алег Мінкін, Усевалад Сцебурака, Віка Трэнас (Беларусь).

Музыка: Віктар Сямашка, TonqiXod

Мадэратар Андрэй Хадановіч.

14.02 Нядзеля

Месца: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

12.00-13.30 "Ранішнік у Броўкі" — вершы для дзяцей:

Раіса Баравікова, Вера Бурлак і Кастусь, Леанід Дранько-Майсюк, Алег Мінкін, Серж Мінскевіч, Аксана Спрынчан, Усевалад Сцебурака, Андрэй Хадановіч.

Мадэратар Анатоль Івашчанка.

 

 

 

Месца: Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага 57, ст. метро “Міхалова”)

14.30-15.30 Адкрытая лекцыя Ціхана Чарнякевіча "Чарнавікі Стральцова".

15.30-16.30 "Розныя рэчы": прэзентацыя дэбютных кніг.

"Пункт адліку": Мікіта Найдзёнаў, Таня Светашова. Кнігі Георгія Барташа, Алеся Плоткі, Анхелы Эспіносы.

Мадэратарка Віка Трэнас.

16.30-17.30 Літаратурны клуб GRAPHO/партал textura.by:

Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Вольга Злотнікава, Ліна Казакова, Стась Карпаў, Наста Кудасава, Андрэй Фаміцкі.

Мадэратарка Наста Кудасава.

17.30-18.00 Музыка: Арцём Сітнікаў

18.00-19.30 "Турбацыя мас":

Мар’юс Бурокас (Літва), Сяргей Бірукоў (Расія/Германія), Аляксандр Ірванец (Украіна), Сэсілія Хансан (Швецыя), Дар’я Бялькевіч, Віктар Жыбуль, Віктар Лупасін, Тацяна Нядбай, Сяргей Прылуцкі,Таня Скарынкіна (Беларусь).

Мадэратар Андрэй Хадановіч.

19.30-20.00 "Музыка ў паветры":

Раман Абрамчук (спевы, гітара), Аляксандр Карабань (кантрабас), Антон Рудак (вершы).

20.00-22.00 СЛЭМ: Зборная Беларусі – зборная Свету.

Пераможцы і ўдзельнікі паэтычнага батлу "Рухавік".

Вядоўцы: Дар'я Бялькевіч і Андрэй Хадановіч.